Фота: АР.

Фота: АР.

Гу нарадзілася ў амерыканскім Сан-Францыска. Яе маці — кітаянка, бацька — амерыканец. У 2019 годзе дзяўчына вырашыла выступаць за кітайскую зборную на Гульнях-2022, і дамашняя Алімпіяда стала для Гу сапраўдным зорным часам.

У Кітаі любяць Эйлін. Там яе твар можна ўбачыць на рэкламных білбордах (Гу яшчэ і працуе мадэллю), застаўках мабільных дадаткаў і вокладках часопісаў па ўсёй краіне. Гу мае кантракты больш чым з 30 брэндамі як у самім Кітаі, так і за яго межамі. Гэта кампаніі самых розных сектараў: люксавыя гадзіннікі, машыны, касметыка, малако, мабільныя праграмы і гэтак далей.

Кітайскі ўрад доўга абмяжоўваў спартсменаў зборных у магчымасці здымацца для рэкламы. Рэкламныя кантракты трэба было ўзгадняць з вышэйшым кіраўніцтвам, і вялікую частку прыбытку ад іх забірала дзяржава. Такія патрабаванні аслабілі зусім нядаўна, і пакуль невядома, наколькі Гу вымушаная іх выконваць.

Але ж у Кітаі цяпер чуваць і крытыку ў адрас Эйлін. Мясцовыя жыхары не ведаюць, ці азначае яе поспех нешта для простых кітайцаў, і звязваюць яго хутчэй з унікальным выхаваннем дзяўчыны, якое ў Паднябеснай даступнае не ўсім.

Сапраўды, маці Эйлін, якая зарабляла на біржы ў Нью-Ёрку, прыклала шмат намаганняў, каб забяспечыць дачцы належную кар’еру. Гу вучылася ў прыватнай школе, на выхадных яе па восем гадзін вазілі на спартовыя трэніроўкі, не кажучы ўжо пра доступ да дарагой фізіятэрапіі ў выпадку траўмаў. Большасць жыхароў Паднябеснай не маюць такіх магчымасцяў.

Эйлін таксама крытыкуюць за тое, што яна не жадае ўздымаць праблему парушэння правоў чалавека ў Кітаі, і праз гэта робіцца зброяй прапаганды мясцовага ўрада. Рэпарцёрам яна тлумачыць гэта так: «Я не жадаю вырашаць палітычныя праблемы проста цяпер… І я ведаю, што я не магу рабіць усё, што я хацела б рабіць, у гэты самы момант».

Калі ж у Эйлін спыталі яе меркаванне пра тое, што ў краіне заблакаваны Instagram, спартсменка проста параіла карыстацца VPN-праграмамі для абыходу блакіроўкі.

Іншыя ж кітайцы, наадварот, лічаць, што Эйлін надае афіцыйнаму Кітаю занадта мала ўвагі. Напрыклад, яе крытыкавалі за тое, што яна недастаткова хутка развярнула сцяг краіны пасля таго, як выйграла на Алімпіядзе срэбра.

Іншая праблема — нацыянальны статус дзяўчыны. У Кітаі не дазволена мець двайное грамадзянства, але Эйлін ніколі не казала пра тое, ці адмовілася яна ад амерыканскага пашпарта.

Праз траўмы да медалёў. Гісторыя Ганны Гуськовай, другой беларускай прызёркі Пекіна

«Вярнуся, калі рэжым зжарэ сябе». Гэтыя беларускія спартоўцы з’ехалі з краіны 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0