Намінальны кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін.

Намінальны кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін.

Па словах Пушыліна, «у першую чаргу эвакуацыі падлягаюць жанчыны, дзеці і людзі сталага ўзросту». Эвакуяваных размесцяць у Растоўскай вобласці.

Кіраўнік ДНР таксама заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў найбліжэйшы час аддасць вайскоўцам загад аб пачатку наступу ў Данбасе і ўварвання на тэрыторыю «ДНР» і «ЛНР». Па словах Пушыліна, Узброеныя сілы Украіны гатовыя да сілавога захопу Данбаса.

Таксама кіраўніцтва ЛНР заклікала жыхароў рэспублікі «ў самыя кароткія тэрміны выехаць на тэрыторыю Расіі».

Украіна раней не раз заяўляла, што не збіраецца вяртаць Крым і ўсход Данбаса сілай, а разлічвае толькі на дыпламатыю.

Кіраўніцтва краін Захаду, а таксама разведкі краін НАТА ад восені папярэджвалі пра магчымы напад Расіі на Украіну пад прэтэкстам абароны расейскамоўных жыхароў Данбаса. Расія сканцэнтравала на межах Украіны, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, каля 150 тысяч вайскоўцаў і перадавыя сістэмы ўзбраенняў, сярод якіх ракетныя комплексы «Іскандэр», авіяцыя і супрацьпаветраныя комплексы С-400.

СМІ паведамлялі таксама аб масавым прыбыцці байцоў расійскіх прыватных ваенных кампаній у Данбас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0