10 жніўня на ўкраінска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Забалацце» валынскія мытнікі затрымалі кантрабанду. Грамадзянін Украіны хацеў вывезці незадэклараваныя чатыры кілаграмы бурштыну на дызелі «Забалацце-Брэст» у Беларусь.
Затрыманы сказаў, што пагадзіўся гэтага зрабіць на просьбу жанчыны, якая за дапамогу паабяцала ўзнагароджанне. Па факце кантрабанды складзены пратакол.





