Па словах Наталлі, з ёй усё ў парадку і псіхалагічна, і фізічна.

Пра вызваленне ёй паведамілі а 6-й раніцы, і ў яе было мала часу, каб спакаваць свае рэчы.

«Цяпер я больш за ўсё на свеце радуюся ванне», — кажа Наталля.

Умовы ўтрымання яна называе «тыпова беларускімі». Калі журналісты пыталіся ў яе пра катаванні, яна казала, што часта на працягу некалькіх дзён уключалі на высокую гучнасць радыё.

«Я абавязкова вярнуся ў Беларусь, гэта ўсё ж мая радзіма. Але я пакуль дакладна не ведаю, калі менавіта», — сказала Хершэ.

Пра сваю актыўнасць яна зусім не шкадуе: 

«Ні на адзін працэнт. Мне некалькі разоў прапаноўвалі падаць прашэнне аб памілаванні, але я не змагла гэтага зрабіць, таму што не магу хлусіць сабе».

Таму яна амаль змірылася з тым, што давядзецца сядзець поўны тэрмін у турме.

А пра сваё асабістае жыццё сказала так:

«Я яшчэ не ведаю, ці перажылі мае адносіны гэтую сітуацыю, ці ёсць яшчэ ў мяне адносіны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру