Аналена Бербак.

Аналена Бербак.

«Увод расійскіх войскаў — гэта зусім непрымальная пагроза. Не толькі па адносінах да Украіны, але і па адносінах да ўсіх нас і нашай архітэктуры бяспекі ў Еўропе. Таму гэты крызіс не з'яўляецца украінскім. Гэта расійскі крызіс», — заявіла Бербак.

Яна таксама заклікала Расію неадкладна адвесці свае войскі ад украінскіх межаў, у адваротным выпадку будуць уведзеныя «беспрэцэдэнтныя» санкцыі.

«Мы поўныя рашучасці ў дачыненні захадаў, якія рыхтуюцца на выпадак, калі Расія пачне дзеянні супраць Украіны. У выпадку інтэрвенцыі будуць уведзеныя беспрэцэдэнтныя санкцыі», — сказала міністарка і дадала, што гаворка ідзе пра палітычныя, фінансавыя і эканамічныя наступствы для Расіі.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што не хацела б такога развіцця падзей і пацвердзіла гатоўнасць да сур'ёзнага дыялогу з Масквой па пытаннях бяспекі і міру ў Еўропе. Яна адзначыла, што яны выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, але дадала, што толькі краіна і перш за ўсё яе жыхары могуць вырашаць такое пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0