Сёння адбылося чарговае паседжанне аргкамітэту Беларускага еўрапейскага форуму пад кіраўніцтвам намесніка cтаршыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча. Вынікам паседжання стала прызначэнне даты правядзення Форуму. Мерапрыемства мае адбыцца 14 лістапада.
Першыя рэгіянальныя сходы па вылучэнні дэлегатаў ужо адбыліся ў Смалявічах і Клецку. Ад гэтых рэгіёнаў былі абраныя сем чалавек.
Агулам арганізатары разлічваюць на удзел каля тысячы чалавек.





