«Сябры, пасля допыту мяне адпусцілі. Паабяцала губазікаўцам, што яшчэ ў відэаварыянце паклянуся, што журналістыкай займацца не буду.

Яны мне, канешне, свае паслугі прапанавалі, але якасць іх здымкаў мне не падабаецца» — напісала журналістка.

Да Ларысы Шчыраковай прыйшлі сёння пад вечар. Пасля ператрусу жанчыну забралі на допыт.

Ларыса Шчыракова — вядомая гомельская журналістка, яна доўгі час супрацоўнічала з «Белсатам», але ўчора заявіла, што пакідае журналістыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0