Расійска-беларускія вучэнні на тэрыторыі Беларусі недалёка ад мяжы з Украінай. Фота Мінабароны Расіі.

Расійска-беларускія вучэнні на тэрыторыі Беларусі недалёка ад мяжы з Украінай. Фота Мінабароны Расіі.

Паведамляецца, што ў спісе, акрамя ўкраінскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, ёсць і беларускія ды расійскія дысідэнты, якія жывуць ва Украіне.

Раней сёння прадстаўнік ЗША у АБСЕ Майкл Карпентэр заявіў, што, паводле ацэнак ЗША, Расія сканцэнтравала ад 169 000 да 190 000 вайскоўцаў на захопленых тэрыторыях Украіны і каля яе межаў. 

Акрамя таго, Карпентэр дадаў, што ЗША маюць паведамленні з шэрагу крыніц пра тое, што Расія рыхтуецца сфабрыкаваць нейкую «ўкраінскую правакацыю», якая апраўдала б напад Расіі на Украіну.

Сёння кіраўніцтва марыянетачных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» абвесціла ўсеагульную эвакуацыю насельніцтва ў Расію, хоць Украіна не раз заяўляла, што не мае намеру ні наступаць, ні вяртаць гэтыя тэрыторыі сілай зброі, а разлічвае выключна на дыпламатыю.

Пра тое, што Расія распрацавала план нападу на Украіну, кіраўніцтва ЗША і разведкі краін НАТА гавораць з восені.

Напад Расіі на Украіну прывядзе да змены таго ўладкавання Еўропы, якое ўзнікла пасля Другой сусветнай вайны і перажыло мірную трансфармацыю падчас распаду СССР.

Адміністрацыя Байдэна, адзначае крыніца Foreign Policy, была здзіўленая тым, наколькі дэталёвыя спісы людзей, якія падлягаюць нейтралізацыі, — тых, хто мог бы кінуць выклік расійскаму кантролю.

Выданне цытуе Франака Вячорку, дарадцу лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай. Вячорка адзначае, што яго каманда падрыхтавала набор канкрэтных рэкамендацый для беларусаў, якія жывуць ва Украіне, у выпадку нападу Расіі, але каманда Ціханоўскай не атрымлівала інфармацыі пра канкрэтную пагрозу беларускім дысідэнтам, якія знайшлі прытулак ва Украіне.

Выступаючы на пасяджэнні Рады Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у чацвер, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен намаляваў падрабязную і трывожную карціну таго, як можа выглядаць расійскае ўварванне ва Украіну, пачынаючы са стварэння лжывай падставы для ўварвання. Так, Расія сцвярджае, што ўкраінскія ўзброеныя сілы здзяйсняюць «генацыд» рускамоўнага насельніцтва Украіны — сцвярджэнне, якое не мае пад сабой ніякіх падстаў. Страты грамадзянскага насельніцтва падчас вайны ў Чачні былі ў разы, калі не ў дзясяткі разоў большыя, чым у Данбасе.

«Далей плануецца пачаць атаку, — сказаў Блінкен. — Расійскія ракеты і бомбы будуць падаць па ўсёй Украіне. Сувязь будзе заблакаваная. Кібератакі прывядуць да закрыцця ключавых украінскіх устаноў». Пасля гэтага, паводле яго слоў, расійскія танкі і салдаты «будуць прасоўвацца па ключавых цэлях, якія ўжо вызначаныя і акрэсленыя ў падрабязных планах. Ёсць падставы меркаваць, што гэтыя цэлі ўключаюць (…) сталіцу Украіны, Кіеў, горад з насельніцтвам 2,8 мільёна чалавек».

У сваім выступе Блінкен коратка спаслаўся на звесткі выведкі ЗША, якія паказваюць, што Расія запланавала масавыя чысткі: «І ваенныя ўдары — гэта не ўсё, што Расія плануе нанесці Украіне. У нас ёсць інфармацыя, якая ўказвае на тое, што Расія нацэленая на канкрэтныя групы украінцаў».

Кіраўнікі Украіны катэгарычна абверглі планы Кіева пачаць наступальную аперацыю ў рэгіёне, назваўшы гэтыя сцвярджэнні расійскай дэзынфармацыяй.

Папярэджанне Украіны ды іншых саюзнікаў аб патэнцыйных планах Расіі адпавядае новай тактыцы Вашынгтона па хуткім рассакрэчванні канфідэнцыйных разведданых, каб папярэдзіць дзеянні Масквы. ЗША і кіраўнікі еўрапейскіх краін неаднаразова заяўлялі, што рашэнне аб тым, ці варта ўрывацца ва Украіну, будзе прымаць асабіста прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Чытайце таксама:

Крылатыя ракеты з «Іскандэраў». Вось чаму Украіна не вытрымала б поўнамаштабнай вайны з Расіяй і Беларуссю

Новы ўзровень супрацьстаяння з Захадам. Пра што сведчаць заявы Пуціна і Лукашэнкі

«Не ўсе ў Кіеве зразумелі». Як разыходзіліся амерыканская і ўкраінская стратэгіі стрымлівання Расіі

Пагроза ўварвання Расіі ва Украіну павінна хваляваць кожнага. Гісторык Юваль Ной Харары — пра тое, што чалавецтва можа страціць

Чаму Захад так гучна б’е трывогу наконт Украіны? Здаецца, гэта адмысловая інфармацыйная аперацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0