Фота: depositphotos.com

У апошні час на розных інтэрнэт-пляцоўках абмяркоўваюць пытанні падаткаабкладання даходаў, якія атрымліваюць фізічныя асобы ў сувязі са стварэннем і размяшчэннем кантэнту на розных інтэрнэт-платформах (YouTube, TikTok, Instagram, Facebook, Twitter і інш.), піша прэсавая служба МПЗ.

Паводле тлумачэння спецыялістаў, фізічным асобам, якія атрымалі ў 2021 годзе даходы ад гэтай дзейнасці (у тым ліку ў выглядзе дарэння, ахвяраванняў (данатаў), ад манетызацыі блога, размяшчэння рэкламы і іншыя даходы), варта ў тэрмін не пазней за 31 сакавіка 2022 года прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) аб атрыманых даходах.

Падатковая дэкларацыя можа быць прадстаўленая ў любы падатковы орган (незалежна ад месца рэгістрацыі ці месца жыхарства).

Для атрымання кансультацый па пытаннях, звязаных з падаткаабкладаннем атрыманых даходаў, іншымі пытаннямі па падаткаабкладанні, МПЗ раіць звяртацца ў любы падатковы орган.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?