У Беларусь прыехалі прадстаўнікі Латвіі і Літвы для назірання за вучэннямі «Саюзная рашучасць»
У адпаведнасці з запрашэннем, накіраваным Міністэрствам абароны, у Беларусь прыбылі прадстаўнікі ўзброеных сіл Латвіі і Літвы для назірання за беларуска-расійскімі вучэннямі «Саюзная рашучасць ‒ 2022». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Фота: Мінабароны
Для замежных ваенных наглядальнікаў 18 лютага быў праведзены брыфінг аб вучэннях.
Сёння назіральнікі наведаюць 230-ы агульнавайсковы Абуз-Лясноўскі палігон, дзе змогуць назіраць за вучэннямі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ