Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова паказала ў суперфінале выдатны скачок з вынікам 107,95. Золата выйграла кітаянка Сю Мінтаа з вынікам 108,61.
На Гульнях-2022 у беларусаў два медалі: срэбра Ганны Гуськовай і срэбра Антона Смольскага ў біятлоне.
Пасля выбараў 2020 года Гуськова выступіла з асуджэннем гвалту з боку сілавікоў. Але да Алімпіяды яе дапусцілі.
Затое славуты трэнер фрыстайлістаў, у тым ліку Ганны, Мікалай Казека, які таксама выступіў супраць гвалту, быў адхілены ад трэніровак, ён займаецца толькі метадычнай працай.
Чытайце таксама:
Праз траўмы да медалёў. Гісторыя Ганны Гуськовай, другой беларускай прызёркі Пекіна





