Чытайце: Супрацоўнік мінскага АМАП знайшоўся ў «амерыканцы»: яго затрымалі па артыкуле «Акт тэрарызму»

Як стала вядома цяпер, Пестрак затрыманы па справе аб гэтак званым «падпале дома Гайдукевіча» — у ліпені ў дом таго, паводле афіцыйнай версіі, кінулі «пляшку з гаручай сумессю». 

Як пазней стала вядома з фільма дзяржаўнай прапаганды, па гэтай справе была затрыманая таксама барысаўская сям'я Вайцяховічаў. 

Чытайце: Маці робіць «нагаточкі», сын служыў у войску. Што вядома пра сям’ю, якую вінавацяць у тэрарызме за напад на дом Гайдукевіча

Агулам па справе аб падпале дома Гайдукевіча былі затрыманыя 15 чалавек. Якая роль Пестрака ва ўсім гэтым — невядома. Магчыма, ён удзельнічаў у нейкім чаце ці кансультаваў затрыманых. 

Што вядома пра Пестрака

Эдуард Пестрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У мінскай міліцыі служыў з 2007-га. Службу пачынаў у Дэпартаменце аховы, з 2009-га — у АМАП, спачатку кіроўцам, потым начальнікам аддзялення, потым — інспектарам па прафесійнай падрыхтоўцы. 

Сэнс работы Пестрака заключаўся ў баявой падрыхтоўцы супрацоўнікаў. Сам ён займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА.

Паводле нашых крыніц, затрыманне адбылося на службе і ў ім ўдзельнічалі вучні Пестрака. Мужчыну звольнілі задняй датай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру