У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі афіцыйна не каментуюць інфармацыю, якая з'явілася 11 жніўня, аб заключэнні пад варту кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана.
Пра гэта БелаПАН заявілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў міліцэйскага ведамства.
Паводле існуючых звестак, чыноўнік быў затрыманы і заключаны пад варту на мінулым тыдні. Ён падазраецца ў атрыманні хабару.
Адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіл Цыган узначальвае на працягу чатырох гадоў. Згоду на яго прызначэнне на гэту пасаду прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў 17 жніўня 2005 года.





