Выказваліся розныя думкі адносна таго, для чаго менавіта гэта наватарства.

Гучала нават такая экзатычная версія — «каб браць адбіткі пальцаў і вызначаць, хто галасаваў пратэсна». Але гэта немагчыма, з паперы цяжка ўзяць адбіткі пальцаў, след выпарваецца хутка. 

Ніякай «абароны ад падробак», па ідэі, не патрабуецца, з улікам таго, што адзін выбаршчык кідае ў скрынку адзін бюлетэнь. Белы ці каляровы — ты ўсё адно на вачах у камісіі і назіральнікаў укідваеш адзін, а не два. 

Дык для чаго тады тая афарбоўка? Як патлумачылі «Нашай Ніве» члены выбарчых камісій, «нам сказалі, што каляровыя бюлетэні будуць менш празрыстыя. А для чаго трэба, каб яны былі «менш празрыстыя», не патлумачылі».

Мы ўдакладнілі ў члена аднаго з выбаркамаў, навошта, па ягоным меркаванні, патрэбна афарбоўка аднаго боку. Мы не называем імя чалавека, ён у Беларусі. 

«Афарбоўка — гэта псіхалагічны прыём, арыентаваны на выбарчую камісію, — тлумачыць ён. — Гэтым фінтом улады дабіваюцца таго, каб простым членам камісіі цяжэй было зразумець, як прагаласавалі людзі. Каб не толькі грамадства не ведала рэальных вынікаў, але і самі члены камісій, якія пасля вынікаў галасавання 2020-га не заслугоўваюць абсалютнага даверу з боку сістэмы». 

Па інструкцыі члены камісіі лічаць кожны свой стос, а пасля — звычайна шэптам — кажуць вынік старшыню. А ўжо той нібыта там сплюсоўвае і называе канчатковыя лічбы.

На мінулых выбарах простыя члены камісій даволі масава расказвалі пра несупадзенне таго, што яны бачылі ў сябе і іншых, і таго, што агучваў старшыня.

«Пакуль рана сцвярджаць, але я не выключаў бы, што кіраўнікі камісій могуць атрымаць інструкцыю, каб пры «падліку» галасоў бюлетэні клалі белым бокам уніз, каляровым — уверх.

І тады простым членам камісіі цяжэй зразумець, колькі якіх вынікаў у іншых. Праз пафарбаваны задні бок не будуць прасвечваць два крыжыкі. 

Мая думка, што гэта было зроблена для псіхалагічнай падтрымкі членаў камісій, каб спрасціць іх самападман», — мяркуе член камісіі. 

Пайшоў рэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме і… знік 

У школы разаслалі фэйкавыя лісты нібыта ад «Белай Русі» з патрабаваннем правесці акцыі за рэферэндум. Настаўнікі падпарадкаваліся

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру