Пасля гібелі Андрэя Зельцэра жанчына, якая вучылася з ім, дала інтэрв’ю журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку. Яна станоўча адгукнулася пра Зельцэра, маўляў, у дзяцінстве быў нармальным. Ніякім чынам яна не ўсхваляла стрэл Зельцэра ў супрацоўніка КДБ.
Але менавіта з-за гэтага артыкула 1 кастрычніка мінулага года затрымалі журналіста. Генадзь ужо пяты месяц знаходзіцца за кратамі. Само выданне ў Беларусі закрылася.
За каментарыі па справе Зельцэра было затрымана больш за сто чалавек.
Затрыманая жонка Зельцэра Марыя Успенская. Яна прызнаная палітвязнем.





