Карпенка прызнаў, што сёння ЦВК крытыкуюць, што не былі апублікаваныя прозвішчы членаў участковых камісій.

«Але наколькі неабходна вось гэтыя даныя сёння выстаўляць,

калі ў Рэспубліцы Беларусь уступіў у сілу закон аб персанальных даных, аб абароне персанальных даных? І ён ужо ў пэўнай ступені дыктуе пэўныя свае патрабаванні па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства»,

‒ зрабіў нечаканую выснову Карпенка.

На ягоную думку, у рамках працы над выбарчым заканадаўствам давядзецца «ўлічваць розныя такія нюансы, якія дазволяць нам збалансаваць і тыя законы, якія прымаліся раней».

То-бок імёны членаў выбарчых камісій, на думку Карпенка, тэарэтычна падпадаюць пад дзеянне закона аб персанальных даных, проста пакуль выбарчае заканадаўства не адбалансавана.

Плюс да гэтага «ішлі пагрозы ў адрас участковых камісій».

«Скажу больш, нават некаторым членам ЦВК прыходзілі лісты з пагрозамі і з некаторымі напамінамі аб адказнасці і г. д. Былі да нас і звароты радавых грамадзян не друкаваць іх персанальныя даныя. Таму было прынята гэта ўзважанае рашэнне, але яно ніякім чынам не адбіваецца на праве грамадзян свабодна прымаць удзел у рэферэндуме і выказваць сваю пазіцыю», ‒ упэўнены Карпенка.

Ці не адаб'ецца ананімнасць членаў участковых камісій, якія з-за кавіду будуць яшчэ і ў масках, на саміх выніках рэферэндуму, Карпенка не ўдакладніў.

«Сёння няма такой неабходнасці на тэрыторыі, дапусцім, Віцебскай вобласці, ведаць, хто там уваходзіць у склад камісіі ў горадзе Мінску і г.д», ‒ мяркуе старшыня ЦВК.

Калі ж у каго такая неабходнасць паўстане, Карпенка раіць звяртацца ў ЦВК.

«Мы разбяромся з гэтым пытаннем», ‒ абяцае ён.

Пайшоў рэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме і… знік

Паслухайце, як членаў камісіі ўгаворваюць падпісаць ліпавы пратакол. Гэта псіхалагічная драма АЎДЫЯ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру