«Наша так званая апазіцыя, відаць, не дарасла да таго ўзроўню, калі можа станоўча ацаніць нейкія ініцыятывы прэзідэнта», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 11 жніўня Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, маючы на ўвазе «спекуляцыі ў апазіцыйнай прэсе» ў сувязі з яго паездкамі па рэгіёнах..

«Я са шкадаваннем стаўлюся да гэтых людзей», — сказаў Лукашэнка.

«Мне няма ў чым апраўдвацца, — падкрэсліў беларускі кіраўнік. — Вы памятаеце, калі ў нас былі ў краіне пустыя паліцы, а сёння нам няма куды падзець прадукцыю. Хачу, каб вы ведалі: я проста так нічога не раблю. Калі мы сёння не будзем надаваць пэўнай увагі сельскай гаспадарцы, калі мы сёння страцім вёску, то мы страцім дзяржаву. Калі мы ўпусцім усе працэсы, што адбываюцца ў сельскагаспадарчых галінах, то ў будучым гэта нам будзе каштаваць шмат мільярдаў даляраў».

Лукашэнка адзначыў, што абмеркаванне ходу ўборачнай кампаніі ў час паездак па рэгіёнах — гэта выключна фон. «Мне важна ведаць, як выконваюцца мае даручэнні», — заявіў ён, падкрэсліўшы, што такія паездкі дазваляюць падрабязна прааналізаваць пытанні, праз вырашэнне якіх можна выйсці на выкананне стратэгічных задач у развіцці эканомікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?