Фота: МНС
З-за моцнага ветру з парывамі да 27 м/с пацярпелі 33 населеныя пункты ў 7 раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей.
Супрацоўнікі ведамства зафіксавалі 121 выпадак падзення дрэў. З-за іх, а таксама ў выніку падзення часткаў дахаў і агароджаў былі пашкоджаныя 16 аўто.
У Бабровічах Валожынскага раёна пашкоджаны пяць трактароў і адзін пагрузчык. У Ляхавіцкім раёне і Мастоўскім раёне з-за падзення дрэў на чыгуначныя рэйкі затрымка ў руху трох пасажырскіх цягнікоў склала ад 23 да 30 хвілін.
Пацярпелых няма.
Паводле «Белэнерга», на працягу сутак парушалася электразабеспячэнне 979 населеных пунктаў.





