Фота: Reuters

Скандынаўская авіякампанія SAS не будзе лётаць у паветранай прасторы Украіны да 27 лютага, а пастанова аб рэйсе 1 сакавіка будзе прынятая пазней, дадаў прадстаўнік SAS.

Аўстрыйская авіякампанія Austrian Airlines і шведская Swiss International Air Lines (Swiss) абвясцілі пра спыненне большасці рэйсаў ва Украіну на фоне росту напружанасці ў рэгіёне.

Austrian Airlines лётае з Вены ў Кіеў, Львоў і Адэсу. Авіякампанія паведаміла, што спыняюць рэйсы ў Кіеў і Адэсу да канца лютага. Рэйсы Вена — Львоў авіякампанія працягне ў звычайным рэжыме.

Swiss прыпыніць палёты па адзіным маршруце ва Украіну Кіеў — Цюрых з 21 па 28 лютага. У авіякампаніі падкрэслілі, што таксама адмовіліся ад выкарыстання паветранай прасторы Украіны для транзітных рэйсаў.

Нямецкая авіякампанія Lufthansa раней прыпыніла ўсе рэйсы ў Кіеў і з Кіева з 21 па 28 лютага. Раней аб спыненні палётаў ва Украіну аб'яўлялі авіякампанія Norwegian і нідэрландская KLM.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру