Прэзідэнт Коста‑Рыкі Оскар Арыас хворы на грып A/H1N1, паведаміў урад краіны.

Паводле папярэдніх звестак, кіраўнік дзяржавы зможа вярнуцца да выканання абавязкаў у наступны панядзелак.

«У выніку абследавання, было выяўлена, што ў прэзідэнта вірус грыпу H1N1», — сказаў брат прэзідэнта Радрыга Арыас — кіраўнік ураду, паведамляе газета.ру са спасылкай на Рэйтэрс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0