«Паводле паведамленняў СМІ, мелі месца пагрозы нападу на гандлёвыя цэнтры, чыгуначныя станцыі і станцыі метрапалітэна і іншыя месцы збору людзей у буйных гарадах, уключаючы Маскву і Санкт-Пецярбург, а таксама ў раёнах павышанай напружанасці ўздоўж мяжы Расіі з Украінай», — гаворыцца ў заяве на сайце амбасады.

Спасылкі на канкрэтныя публікацыі СМІ, з якіх можна зрабіць выснову пра пагрозу тэрактаў, не прыводзяцца.

У сувязі з абвешчанай пагрозай амерыканскія дыпламаты раяць суграмадзянам у Расіі сачыць за абнаўленнямі ў СМІ, пазбягаць збораў людзей, быць на сувязі з сябрамі і сваякамі і мець план эвакуацыі з Расіі, «які не прадугледжвае дапамогі ўрада ЗША».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру