«Мы ўспрымаем гэтае рашэнне абсалютна незаконным, на наш погляд, і з пункту гледжання міжнароднага права, і двухбаковых адносін, але яно прынятае.

Мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы, у адрозненне, дарэчы, ад літоўскіх уладаў, якія ўсяляк спрабуюць умяшацца ў нашы справы, але мы хэджыруем свае рызыкі і сек'юрытызуем нашы эканамічныя інтарэсы, таму калій паедзе ў іншы бок. Украіна і Расія — гэта што тычыцца марскіх перавозак. У асноўным ён ідзе ў Расію, і чыгуначныя перавозкі ў напрамку Кітая», — сказаў ён.

Таксама Галоўчанка заявіў, што «калі сітуацыя будзе развівацца ў такім ключы», то Беларусь гатовая забараніць пастаўкі ў Літву іншых катэгорый тавараў, а таксама імпарт у Беларусь запчастак і адзення сэканд-хэнд.

Таксама прэм'ер распавёў аб магчымым спыненні экспарту драўніны ў Літву.

«Калі паглядзець тавары, якія экспартуюцца з Беларусі ў Літву, сотні мільёнаў — гэта дрэваапрацоўка прадукцыі. Драўніна ў выглядзе распілаванай дошкі накіроўваецца ў Літву і там ужо літоўскія дрэваперапрацоўчыя прадпрыемствы робяць далейшую перапрацоўку і экспартуюць у краіны Еўрасаюза», — сказаў ён.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў: «Калі давядзецца, мы перакрыем гэты канал паставак. Дзе будзе браць Літва драўніну і куды падзенуцца літоўскія дрэваапрацоўшчыкі — пытанне. Мы проста перакінем драўніну на іншыя рынкі — попыт вельмі вялікі». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру