Фота: Мінабароны Беларусі

«У сувязі з нарастаннем ваеннай актыўнасці ля знешніх межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэннем сітуацыі на Данбасе кіраўнікамі Беларусі і Расіі прынятае рашэнне праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы працягнуць.

Падраздзяленні Узброеных сіл Расіі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі толькі тады, калі ў гэтым з'явіцца аб'ектыўная неабходнасць, і калі мы гэта самі вызначым. Гэта выключна наша ўнутраная справа.

У немалой ступені гэта будзе залежаць таксама і ад нашых заходніх калег. Сілы і сродкі, якія былі размешчаныя ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, у тым ліку паблізу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца адным з фактараў, якія ўплываюць на далейшае развіццё сітуацыі», — заявіў Віктар Гулевіч.

Ён дадаў, што Рэспубліка Беларусь «мае права патрабаваць адводу створаных груповак войскаў ЗША і асобных краін — членаў NATO ад межаў Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы, і забяспечыць кантроль вываду войскаў мерапрыемствамі верыфікацыі.

Чытайце таксама:

Мінабароны РБ: «Беларусь і Расія вырашылі працягнуць сумесную праверку сіл рэагавання»

Пуцін паабяцаў Макрону, што выведзе войскі з Беларусі пасля вучэнняў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру