Суд Чыгуначнага раёну Віцебску аштрафаваў Тараса Сургана, які ў Дзень салідарнасьці 16‑га ліпеня спрабаваў вывесіць бел‑чырвона‑белы сьцяг на мосьце праз Заходнюю Дзьвіну.

Прысудзіўшы штраф памерам 5 базавых велічынь, што складае 175 тысяч рублёў, судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ўладзіслаў Шыкароў кіраваўся міліцэйскім пратаколам, складзеным на Тараса Сургана. У пратаколе было запісана, што хлопец праводзіў несанкцыянаваны пікет. З такой фармулёўкай падсудны не пагадзіўся: у судзе ён заявіў, што свой учынак пікетам ня лічыць, але зьдзейсьніў яго сьвядома.

«Я хацеў зьвярнуць увагу людзей на нашу гісторыю, якую некаторыя імкнуцца забыць і нават забіць. Каб яны прыгадалі, што тая старая камуністычная сымболіка, якая цяпер ёсьць дзяржаўнай, ні да чога добрага не даводзіла краіну і не давядзе. Я хацеў, каб людзі на ўсё гэта зьвярталі ўвагу і не былі звычайнымі абывацелямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?