У студзені Кірылу Салееву прысудзілі тры гады «хіміі».

Яго вінавацілі па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («масавыя беспарадкі») за ўдзел у нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Суддзя Наталля Бугук не толькі прысудзіла хлопцу тры гады «хіміі», але і вынесла прыватнае вызначэнне ў бок кіраўніцтва Тэатра юнага гледача аб тым, каб у калектыве «праводзілася прафілактычная праца па недапушчэнні парушэння супрацоўнікамі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах».

Кірыл быў вызвалены з-пад варты да пачатку адбыцця пакарання.

Чытайце таксама:

Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) з'ехаў з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў бяспецы

За мяжу эвакуявалі Аляксандра Багданава і Максіма Крука

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0