У Данецку вывесілі плакаты з заклікам абараняць радзіму на фоне колераў расійскага сцяга. Скрын відэа

У Данецку вывесілі плакаты з заклікам абараняць радзіму на фоне колераў расійскага сцяга. Скрын відэа

Да людзей падыходзяць, просяць у іх пашпарты, пасля чаго садзяць у аўтобусы і вязуць на пункты збору для далейшай адпраўкі ў войска. Рэйды па мужчын прызыўнога ўзросту таксама праходзяць па кватэрах, паведамляюць «Донбас. Реалии», якім удалося пагаварыць з жыхарамі сепаратысцкіх утварэнняў Данбасу на ўмовах ананімнасці.

Усеагульная мабілізацыя ў так званых «ДНР» і «ЛНР» была аб’яўленая 19 лютага. Кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін звярнуўся да ўсіх мужчын, якія жывуць на тэрыторыі сепаратыстаў і «здольныя трымаць у руках зброю», з заклікам абараніць «свае сем’і, Данбас і ўсіх расійскіх людзей». Аналагічны зварот выпусціў і кіраўнік «ЛНР» Пасечнік.

Жыхары паведамляюць, што з «ЛНР» забаронена выязджаць усім мужчынам ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў, а па кватэрах мясцовым жыхарам разносяць позвы аб «усеагульнай мабілізацыі».

Вайскоўцам таксама дазволена канфіскоўваць у грамадзян і прадпрыемстваў неабходныя для патрэб абароны транспартныя сродкі і маёмасць.

Таксама людзям дасылаюць SMS-паведамленні з заклікамі «стать на защиту своего дома и отечества». Плакаты аналагічнага зместу таксама вывесілі на вуліцах Данецка.

«Прыязджаюць па дамах, і мужчын забіраюць сілай. У Тэльманаве (пасёлак гарадскога тыпу ў Данецкай вобласці пад кантролем «ДНР» з насельніцтвам каля 4 тысяч чалавек) усіх хлопцаў забралі, жанчына на рынку толькі што расказала, — піша адзін з жыхароў «ДНР». — Нашы знаёмыя распавялі, што апекуна непаўналетняга дзіцяці раніцай прыехалі і забралі з кватэры ў Данецку. Дзіця 15 гадоў адно дома засталося. Да нас толькі што квартальная прыходзіла, суседа пыталася. Дзякуй богу, ён не тут цяпер».

Яшчэ адна жыхарка «ДНР» расказала, што супрацоўнікі «Народнай міліцыі ДНР» даюць мужчынам мінімум часу на зборы, калі застануць іх дома.

«Адразу ва УАЗік забіраюць і з'яжджаюць. Рэчы хто паспеў — па мінімуме ўзяў, гэта тое, што пачула. Тут ніхто не хоча ісці ў ваенкамат і тым больш ваяваць», — расказала яна.

«Сябар выйшаў па хлеб. Падляцелі, кажуць: сядай і паехалі. Ён кажа: куды? На фронт. Пашанцавала, што 16 гадоў, бацька ў аддзел зʼездзіў і забраў яго», — апавядае яшчэ адзін жыхар Данецка ў мясцовым пабліку.

У інтэрнэце таксама зʼявіліся відэа, на якіх мужчын у Луганску і іншых гарадах, падкантрольных сепаратыстам, затрымліваюць на вуліцы.

У апошнія гады ўлады «ДНР» і «ЛНР» усімі сіламі спрабавалі прывабіць мясцовых мужчын на «службу» у мясцовае войска, абяцаючы высокае па мясцовых мерках забеспячэнне. Але ахвотнікаў было няшмат: на гэта значна ўплывала тое, што салдаты ў такіх падраздзяленнях гінулі з прычын халатнага стаўлення да іх камандзіраў.

Крыніцы таксама паведамляюць, што ў Данецку на вуліцах зноў зʼявіліся расійскія вайскоўцы: іх апазнаюць па характэрнай гаворцы.

Паводле даных данчаніна-відавочцы, яны ходзяць па горадзе ў камуфляжы без апазнавальных знакаў: у асноўным гэта высокія, моцныя мужчыны, магчыма, спецназ. Афіцыйна Расія не паведамляла аб адпраўцы сваіх падраздзяленняў на тэрыторыю «ДНР» і «ЛНР», аднак сцягнула да межаў Украіны магутную групоўку колькасцю каля 150 тысяч чалавек.

Што адбываецца вакол Украіны ў панядзелак, 21 лютага АНЛАЙН

Мінабароны РБ: «Беларусь і Расія вырашылі працягнуць сумесную праверку сіл рэагавання»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0