Футбалістка зборнай Новай Зеландыі забіла тры галы ў свае вароты — правай і левай нагой, а таксама галавой ВІДЭА
Футбалістка «Ліверпуля» і зборнай Новай Зеландыі забіла тры галы ў свае вароты ў матчы са зборнай ЗША.
Абаронца Мікайла Мур забіла галы ў матчы таварыскага турніру She Believes Cup (0:5).
25-гадовая футбалістка забіла ўсе тры мячы ў першым тайме, прычым, адправіла іх у сетку сваёй брамы на 5-й, 6-й і 36-й хвілінах — правай нагой, галавой і левай нагой.
Мур замянілі яшчэ да перапынку.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ