Паведамляецца аб забойстве пяцярых украінцаў. Сярод расійскіх салдат, паводле паведамлення, страт няма. 

Таксама расіяне паведамляюць аб «знішчэнні дзвюх БМП ўкраінскай арміі, што перасеклі расійскую мяжу для экстранай эвакуацыі ўкраінскай дыверсійнай групы».

Ва Украіне заявілі, што паведамленні аб знішчэнні дыверсійна-разведвальнай групы не адпавядаюць рэчаіснасці. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Украінскіх вайскоўцаў у Растоўскай вобласці няма», — гаворыцца ў паведамленні.

Пазней кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Украіна не нападала на Данецк і Луганск, не пасылала дыверсантаў і не абстрэльвала тэрыторыю Расіі ці КПП на мяжы, не ладзіла дыверсій, а таксама не плануе падобных дзеянняў.

Раней расійскія СМІ сцвярджалі, што ўкраінцы абстралялі расійскі пункт пропуску каля расійска-ўкраінскай мяжы. Украіна катэгарычна адмовіла свой удзел у гэтым. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру