Фота: AP

Фота: AP

«Я абвяшчаю бестэрміновую галадоўку, галадоўка — гэта рэакцыя на тое, як рэжым ставіцца да мяне і нашага народа», — заявіў ён у зале суда падчас слухання па яго справе.

Саакашвілі вярнуўся ў Грузію 1 кастрычніка напярэдадні муніцыпальных выбараў. У той жа дзень яго затрымалі.

У краіне супраць палітыка распачата некалькі крымінальных спраў, у тым ліку аб перавышэнні паўнамоцтваў і растраце, апошняя — аб незаконным перасячэнні мяжы.

Пасля затрымання яго без узгаднення з адвакатамі змясцілі ў турму ў Руставі, дзе ён абвясціў галадоўку. Пасля пагаршэння стану Саакашвілі на пачатку лістапада перавялі з турмы ў турэмны шпіталь, а затым — у вайсковы шпіталь у горадзе Горы, дзе ён спыніў галадоўку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?