Нагадаем, Ганну Курэйчык затрымалі 18 лютага. Яна знаходзілася на бальнічным, сілавікі прыйшлі да яе дадому. З-за чаго прыйшлі да выкладчыцы, невядома.

«Думаю, што зроблена гэта было для яе звальнення. Бо кантракт яшчэ ў яе быў да 2023 года», — адзначыў калега Курэйчык.

Раней, у верасні 2020 года, Ганна Курэйчык выказвалася ў сацсетках пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. На яе думку, у краіне адбывалася «мэтанакіраванае знішчэнне прафесіі журналіста».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0