«Мы ўжо накіравалі лісты ў краіны ЕС з прапановай новых моцных санкцый супраць удзельнікаў арганізацыі ваеннага канфлікту [з Украінай], — кажа Латушка. — Мы адзінай камандай правядзем кансультацыі з суседзямі, Еўрапейскім саюзам, ЗША і Вялікабрытаніяй».

Лідары дэмакратычнага руху падкрэсліваюць, што Аляксандр Лукашэнка «не з'яўляецца самастойным гульцом». І задаюцца пытаннем: «Хто цяпер прымае рашэнні аб выкарыстанні тэрыторыі нашай краіны для ваеннай агрэсіі?».

«Кожны наступны крок супраць беларускага суверэнітэту» чакаюць «самыя сур'ёзныя наступствы», папярэджвае Святлана Ціханоўская.

«Беларусі цяпер патрэбныя прадстаўнікі ўлады, якія дзейнічаюць у нацыянальных інтарэсах, чые загады легітымныя і законныя», — адзначае Павел Латушка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру