Уладзімір Зяленскі
Асноўныя тэзы выступлення:
1. Украіна кваліфікуе дзеянні Расіі як парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Уся адказнасць за наступствы ў сувязі са згаданымі пастановамі ускладаецца на палітычнае кіраўніцтва Расіі.
2. Прызнанне незалежнасці АРДЛА можа азначаць аднабаковы выхад Расіі з мінскіх дамоўленасцяў і ігнараванне пастаноў у рамках Нармандскага фармату.
3. Сённяшнімі і заўтрашнімі магчымымі рашэннямі Расія легалізуе свае войскі, якія фактычна знаходзіліся ў акупаваных раёнах Данбаса з 2014 года.
4. МЗС Украіны накіравала дзяржавам-сябрам Рады Бяспекі ААН запыт на аснове Будапешцкага мемарандума з патрабаваннем неадкладна правесці кансультацыі. Сам Зяленскі ініцыяваў скліканне пасяджэння Рады Бяспекі ААН, правядзенне спецыяльнага пасяджэння АБСЕ. Таксама ініцыяванае экстранае скліканне саміту нармандскай чацвёркі.
5. Цяперашняя сітуацыя пакажа, хто сапраўдны сябар і саюзнік Украіны, а хто можна ваяваць толькі словамі. Сам Зяленскі ўжо правёў размовы з Байдэнам, Макронам, Шольцам і кіраўніком Еўрапейскай рады Мішэлем, збіраецца яшчэ звязацца з Эрдаганам.
6. Украінцаў заклікае захоўваць спакой, не ўпадаць у паніку і верыць у сваю краіну. Люты 2022 года — не люты 2014-га. Гэта іншая краіна, і ў ёй іншая армія, якая гатовая абараніць межы дзяржавы. Калі будзе сапраўдная небяспека — ад народа гэта хаваць не будуць.