Дзмітрый Піневіч на адкрыцці музея

Дзмітрый Піневіч на адкрыцці музея

«Мы падлічылі, што зніжэнне захворвальнасці на кавід склала каля 30 працэнтаў. Спецыялісты ўжо не адзначаюць ранейшай нагрузкі на амбулаторна-паліклінічнае звяно. Гэтая хваля характэрная тым, што шпіталізацыя значна меншая, чым увосень, але ўсё роўна цяжкія пацыенты ёсць. Таму важна прышчапляцца, берагчыся, ні ў якай меры не зніжаць меры засцярогі», — расказаў міністр;

«Вакцынацыя і рэвакцынацыя — адзін з дзейсных спосабаў. І, апярэджваючы ваша пытанне, так: вакцыны дзейнічаюць і на падвіды штама «амікрон», — сказаў міністр.

Дзмітрый Піневіч таксама заўважыў, што заходнія краіны цалкам паўтараюць беларускую мадэль барацьбы з пандэміяй: яны прыходзяць да таго, што Беларусь зрабіла раней.

Нагадаем, што некалькі дзён у Беларусі фіксавалася больш за восем тысяч выпадкаў кавіду за дзень.

Максімум быў названы 13 лютага — 8 921 выпадак, у мінулы чацвер — 8 248, у пятніцу — 8 184 выпадкі, у суботу — 7856, у нядзелю 7 283 выпадкі, учора Мінздароўя паведаміла пра 4 365 выпадкаў.

Але традыцыйна ў панядзелак і аўторак паведамляюцца меншыя лічбы, чым у астатнія дні тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0