Учора, напрыклад, такія эсэмэскі прыйшлі ад страхавой кампаніі «Купала»
Паводле СК, невядомыя з выкарыстаннем IP-адрасоў розных замежных дзяржаў ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да сервераў некалькіх арганізацый, пасля чаго ад іх імя распаўсюдзілі загадзя лжывыя паведамленні сярод тысяч грамадзян.
Заведзеныя крымінальныя справы па ч. 2 арт. 191 (Перашкода ажыццяўленню права на ўдзел у рэферэндуме), ч. 1 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыя па першым артыкуле прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі, па другім — да двух гадоў пазбаўлення волі.