Што дакладна адбылося, невядома. Алена Шаціла была зарэгістраваная на ўчастку для галасавання №15, які месціцца ў памяшканні філіяла «Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага бурэння» РУП «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі».
Сувязь з назіральніцай адсутнічае, падрабязнасці затрымання высвятляюцца.
Нагадаем, што жыхар Чонак, што пад Гомелем, Мікалай Сушкоў, які вырашыў зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі па правядзенні рэферэндуму, быў затрыманы і асуджаны да 12 сутак арышту.