Каманда вытворчых спецыялістаў у беларускіх офісах EPAM скарацілася ўпершыню за дзесяць гадоў, якія адлюстраваныя ў публічных справаздачах пасля IPO, і, верагодна, упершыню ў гісторыі кампаніі.

Беларусь страціла статус найбуйнейшай лакацыі вытворчых спецыялістаў кампаніі ў свеце, саступіўшы першае месца Украіне.

На пачатак 2022 года ва ўкраінскіх офісах EPAM працавала амаль 12,4 тысячы вытворчых спецыялістаў. За мінулы год іх стала больш на 36%. За апошнія пяць гадоў каманда такіх спецыялістаў ва ўкраінскім EPAM расла ў сярэднім больш чым на 25% у год.

EPAM не называе дакладную колькасць спецыялістаў, якія працуюць у Беларусі, і не каментуе змяненне іх колькасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0