Вершы Андрэя — вясёлыя і жывыя, чытаць іх — што мульцік глядзець.

Калі вашы дзеткі таксама ведаюць творы Скурко, здыміце гэта на відэа і размясціце ў інтэрнэце, калі ласка. Мы іх апублікуем.

Гэтыя беларускія дзеці цяпер жывуць у Варшаве. На адной з імпрэз яны прачыталі верш Андрэя.

 

Гэтыя хлопчыкі, Стась і Кастусь, жывуць у беларускай сям'і ў Тэхасе, ЗША. Яны таксама расказваюць верш Андрэя.

 

Нагадаем, што кожную сераду ютуб-канал «Бэйбус» публікуе два Андрэевы вершы з цудоўнай анімацыяй. Глядзіце канал разам з вашымі малымі.

 

Суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко пачнецца з 28 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска. Пачатак у 14:30, судовая зала 32.

Праваабаронцы прызналі Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко палітзняволенымі, абвінавачванні супраць іх лічаць палітычна матываванымі. Іх вызвалення запатрабавалі Беларуская асацыяцыя журналістаў і міжнародныя журналісцкія саюзы.

«Як кажуць у турме, жыві кім жыў». Пра што з-за кратаў піша Ягор Марціновіч

«Автор в тюрьме, а герои его пробрались на свободу». Еженедельно публикуются два мультика со стихами Андрея Скурко

Мастачка Вольга Якубоўская намалявала палітзняволенага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0