У гэтую кампанію на ўчастках кабінкі для галасавання адкрытыя. Такім чынам тое, што будзе рабіць у кабінцы выбаршчык, не будзе з'яўляцца таямніцай для прысутных. Ці мае права выбаршчык пайсці яшчэ далей і сфатаграфаваць вынік свайго галасавання?

— Не. Выбарчым кодэксам […] бюлетэні фатаграфаваць забаронена. Ёсць у нас 13-ы артыкул Выбарчага кодэкса, у якім адзначана, што дазволена назіральніку, — кажа старшыня Гомельскай абласной камісіі па рэферэндуме. 

— А што забаронена?

— Што не дазволена, тое забаронена.

— Не назіральніку, а таму хто галасуе?

— Нельга … Ну вам для чаго яго фатаграфаваць? На памяць? Сфатаграфуйце вось банеры ў гарадах.

Па перакананні старшыні абласной камісіі па рэферэндуме, права на таямніцу галасавання цяпер з'яўляецца абавязкам грамадзяніна. 

—  Я хачу з бюлетэнем сфатаграфавацца. Гэта ж маё права.

— Якое права? Адкрыць ці не адкрыць? У нас жа тайнае галасаванне. Дзе ў вас напісаныя правы, што гэта ваша права — адкрыць сваю таямніцу? Я вам задаю пытанне — дзе напісана?

Між тым, выбарчае права не забараняе фатаграфаваць бюлетэні. Цяперашнія забароны членаў камісій на фотаздымкі, адкрытыя кабінкі — рэакцыя на працу платформы «Голас», якая, як і на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, мае намер раскрыць фальсіфікацыі галасавання. 

Апазіцыйныя дэмакратычныя сілы заклікалі прыхільнікаў перамен ставіць два крыжыкі ў бюлетэні і рабіць такім чынам яго несапраўдным. 

«Перш за ўсё — паказаць, як шмат людзей не згодныя з дзеяннямі ўлады». Павел Лібер пра планы «Голасу» на рэферэндум

Навошта адваротны бок бюлетэняў на рэферэндуме зрабілі каляровым? Нечаканае тлумачэнне ад члена камісіі

Чаму рэферэндум ужо цяпер можна лічыць несапраўдным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0