Камісія таксама крытыкуе недастатковую працу парламента пры распрацоўцы зменаў у Канстытуцыю, непразрыстасць працэсу распрацоўкі паправак, адсутнасць супрацоўніцтва паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй, вымушанай пакінуць краіну.

Камісія лічыць, што ў такіх выпадках рэферэндум ператвараецца ў плебісцыт і выкарыстоўваецца як сродак легітымізацыі аўтарытарных тэндэнцый. Адзначаецца, што папраўкі дазваляюць прэзідэнту і далей канцэнтраваць уладу ў сваіх руках і нават яшчэ больш узмацніць сваё становішча.

«Венецыянская камісія лічыць, што праект паправак, прапанаваны на рэферэндум 27 лютага 2022 года, не выпраўляе моцны дысбаланс галін улады, які існуе пры дзейнай Канстытуцыі, і можа нават пагоршыць яго.

Хоць прапанаваныя інстытуцыйныя змены варта ў цэлым ацэньваць негатыўна, гэта не значыць, што канстытуцыйная рэформа ў Беларусі не патрэбная або непажаданая. Наадварот, Венецыянская камісія запрашае ўлады правесці канстытуцыйную рэформу, якая выправіць наяўны дысбаланс галін улады і прапануе прымальную сістэму стрымак і процівагаў, у тым ліку з захаваннем працэдуры змены Канстытуцыі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі», — даюць заключэнне эксперты.

Венецыянская камісія — кансультатыўны орган па канстытуцыйным праве пры Савеце Еўропы. Эксперты Камісіі аналізуюць законы і законапраекты дзяржаў-удзельніц, якія закранаюць праблемы канстытуцыйнага права. Беларусь — асацыяваны член Камісіі.

Чытайце таксама:

Пра самы дэмакратычны рэферэндум у свеце

Карпенка патлумачыў, чаму не апублікавалі прозвішчы членаў камісій. Ёсць новыя шматабяцальныя версіі

Пайшоў рэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме і… знік

«Мабільныя групы» з былых спецназаўцаў на час рэферэндуму фармуе палкоўнік Паўлічэнка. Гэта ідэя Карпянкова

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру