Брэсцкі абласны суд адмовіў грамадзяніну Расіі ў задавальненні скаргі на пастанову Генпракуратуры РБ аб ягонай выдачы Расіі для ажыццяўлення крымінальнана пераследу.
Гэты чалавек абвінавачваецца ў здзяйсенні на тэрыторыі Расіі махлярства, а таксама дэзертырстве. У сувязі з гэтым расійская Генпракуратура звярнулася да беларускай з просьбай выдаць злачынцу.
У красавіку 2009 года расіянін быў затрыманы ў Брэсце, дзе жывуць ягоныя бацькі. Згодна з артыкулам 515 Крымінальна‑працэсуальнага кодэксу РБ затрыманы абскардзіў гэтую пастанову ў Брэсцкім абласным судзе. Суд адмовіў у задавальненні скаргі.
Дарэчы, гэта адзін з нешматлікіх выпадкаў судовага абскарджання такой пастановы Генпракуратуры РБ.
0
0
0
0
0
0