Краіны Еўрасаюза прынялі рашэнне прыняць новы пакет санкцый у адказ на прызнанне Расіяй незалежнасці самаабвешчаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік». Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль.

Новыя санкцыі, якія «моцна ўдараць па Расеі», былі аднагалосна адобраныя ўсімі краінамі ЕС, адзначыў Барэль.

Са слоў Барэля, у санкцыйны спіс уключаныя 27 фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкі і арганізацыі, якія фінансуюць аперацыі Расіі на Данбасе, а таксама 351 дэпутат Дзярждумы, які прагаласаваў за незалежнасць «ДНР» і «ЛНР».

Еўрасаюз таксама прыняў рашэнне абмежаваць доступ Расіі да фінансавага рынку і рынку капіталу Еўрасаюза.

Наколькі гэтыя санкцыі будуць для Расіі балючымі, а адпаведна эфектыўнымі, можна будзе сказаць толькі калі стануць цалкам вядомыя іх падрабязнасці.

Беларусь пакуль толькі папярэдзілі. Але афіцыйны Мінск, паводле словаў Барэля, у выпадку падтрымкі дзеянняў Расіі таксама атрымае новыя санкцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру