Расійскае МЗС заявіла пра эвакуацыю сваіх дыпламатаў з Украіны
Міністэрства замежных спраў Расіі выступіла з заявай пра рашэнне эвакуяваць персанал расійскіх замежных устаноў ва Украіне, «якое будзе рэалізавана ў найбліжэйшы час».
Пасольства Расіі ў Кіеве.
Рашэнне прынялі афіцыйна для абароны «жыцця і бяспекі» дыпламатаў, бо з 2014 года расійскія ўстановы ва Украіне, маўляў, зазнавалі «неаднаразовыя напады» і «насуперак сваім абавязкам паводле Венскіх канвенцый аб дыпламатычных і консульскіх зносінах кіеўскія ўлады не рэагавалі на тое, што адбываецца».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ