22 лютага ўлады ЗША ўвялі абмежаванні ў дачыненні да банка ВЭБ і 25 яго даччыных прадпрыемстваў, уключаючы фінінстытуты, вуглездабыўчую кампанію ў Расіі і трох іншых краінах. У прыватнасці, пад санкцыі ЗША трапіла беларуская «дачка» ВЭБа — банк БелВЭБ.

Міністэрства фінансаў ЗША загадала амерыканскім кампаніям і асобам завяршыць аперацыі з расійскім банкам ВЭБ і яго даччынымі прадпрыемствамі да 24 сакавіка 2022 года.

Санкцыі па лініі амерыканскага Мінфіна звычайна азначаюць блакаванне актываў ў амерыканскай юрысдыкцыі і забарону на здзелкі для фізічных і юрыдычных асоб ЗША.

Нагадаем, у 2014 годзе БелВЭБ таксама закранулі сектаральныя санкцыі ЗША, уведзеныя супраць Расіі. Мінулыя санкцыі прадугледжвалі абмежаванні ў прадастаўленні доўгатэрміновага фінансавання з боку фізічных і юрыдычных асоб ЗША ў адносінах да даўгавых абавязацельстваў тэрмінам фінансавання больш за 14 дзён, нагадвае Zerkalo.io.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0