Гутэрыш заявіў, што свет сутыкнуўся з найбуйнейшым глабальным крызісам міру і бяспекі.

Рашэнне РФ прызнаць незалежнасць асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей з'яўляецца парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны і проста супярэчыць статуту ААН і яе Дэкларацыі аб дружалюбных адносінах.

Кіраўнік ААН адзначыў, што не згодны з заявай Пуціна аб тым, што на Данбасе адбываецца генацыд.

— Генацыд — гэта злачынства, якое дакладна вызначанае, і прымяненне [ужыванне гэтага выразу] павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з міжнародным правам. Я думаю, што гэта не той выпадак, — сказаў Гутэрыш.

Ён таксама выказаў занепакоенасць у сувязі са «скажэннем паняцця міратворчай дзейнасці».

— Калі войскі адной краіны ўваходзяць на тэрыторыю іншай краіны без яе згоды, яны не з'яўляюцца міратворцамі, — заявіў Гутэрыш.

Генеральны сакратар падкрэсліў, што ААН цалкам падтрымлівае суверэнітэт, палітычную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў.

— Заклікаю ўсіх устрымацца ад дзеянняў і заяваў, якія давялі б гэтую небяспечную сітуацыю да мяжы, — заявіў кіраўнік арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0