«Мяне ў «Ластаўцы» [цягнік Мінск — Масква] прадзьмула, — распавядае ён. — Там скразняк невялікі, дзверы адчыняюцца туды-сюды, а я яшчэ распрануўся. Але я ўсё роўна люблю на гэтым цягніку ў Маскву ездзіць, ён вельмі зручны: выходзіць з Мінска ў 6 раніцы і прыязджае ў Маскву ў 13 гадзін дня. Зручней, чым на самалёце: пакуль да аэрапорта даедзеш, зарэгіструешся, прыляціш, да горада дабярэшся… і квіток на цягнік каштуе, калі не памыляюся, нешта каля 75 рублёў.

Дык вось у канцы студзеня я прыехаў у Мінск, і ў той жа вечар адчуў недамаганне. Лячыўся як пры звычайнай прастудзе. Тэмпература трымалася толькі адзін дзень — крыху вышэй за 38. Але затое кашаль з самага пачатку быў вельмі моцны. Ляжаць наогул не мог — кашаль душыў проста. Дачка зрабіла мне экспрэс-тэст — сказала, што вірус знойдзены. Я звярнуўся да доктара, думаў нават шпіталізавацца, але доктар сказаў, што сітуацыя не крытычная, таму лячыцеся лепш дома. Мне прапісалі антыбіётыкі, доктар прыходзіла, слухала мяне. А цяпер усё ўжо амаль скончылася, толькі лёгкія пакашліванні засталіся.

Увогуле, спрабаваў мяне ўзяць гэты кавід, прычапіўся, але ў яго не атрымалася, я апынуўся мацнейшы, і ён хутка сышоў».

Эдуард Сямёнавіч шкадуе, што з-за хваробы прапусціў некалькі важных мерапрыемстваў у Маскве, у тым ліку і вялікі юбілейны канцэрт, прысвечаны 90-годдзю знакамітага савецкага паэта-песенніка Ігара Шаферана.

«Ведаеце, да якой высновы я прыйшоў? — разважае Ханок. — Кавід — ён як гіена, мацней за ўсё круціць тых, у каго выматаны арганізм, у каго няма энергіі, хто аслаблены, у тым ліку і маральна. А моцныя духам могуць супрацьстаяць гэтаму вірусу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0