Дзяніс Шмыгаль. Фота Johanna Geron / POOL / ТАСС

Дзяніс Шмыгаль. Фота Johanna Geron / POOL / ТАСС

«Выкананне умоў, агучаных прэзідэнтам Расіі ў адрас Украіны, супярэчыць выбару ўкраінскага грамадства. Для незалежнай, суверэннай Украіны і для мяне, як прэм'ер-міністра нашай краіны — гэта немагчыма», — напісаў Шмыгаль у сваім Telegram-канале.

У эфіры тэлеканала ICTV ён паўтарыў гэтую заяву і падзякаваў украінцам, якія захоўваюць спакой, бо гэта дазваляе ўтрымліваць эканамічную і макраэканамічную сітуацыю ў стабільнасці, піша РБК.

Напярэдадні, 22 лютага, прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў некалькі умоў нармалізацыі адносін з Украінай.

Паводле яго, гэта магчыма, калі ўкраінскія ўлады прызнаюць вынікі рэферэндуму ў Крыме, адмовяцца ад уступлення ў NATO і пойдуць на пэўную ступень дэмілітарызацыі краіны.

«Першае, што неабходна зрабіць, — гэта прызнаць волевыяўленне людзей, якія пражываюць у Севастопалі і Крыме. Чым гэтае волевыяўленне горшае за тое, што адбылося ў Косаве? Ды нічым. Рашэнне было прынятае парламентам, а тут — агульнанародным рэферэндумам», — сказаў прэзідэнт.

Самастойная адмова Кіева ад уступлення ў NATO, па словах Пуціна, дазволіла б «калегам у заходніх краінах не губляць твар».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?