Пяцёра супрацоўнікаў карэліцкага «Харчгандлю» асуджаныя за буйны крадзеж.
Падчас расследавання па справе ўстаноўлена, што ў снежні 2004 г. бухгалтар ПГУП «Карэліцкі харчгандаль», аператар ЭВМ і касір гэтага прадпрыемства, а таксама загадчыца і двое прадаўцоў крамы «Гастраном» у Карэлічах арганізавалі ўстойлівую злачынную групу ў мэтах здзяйснення крадзяжу.
У перыяд ад 2004 г. да траўня 2008 г. яны скралі грошай і тавараў на суму амаль 155 мільёнаў рублёў.
Следства кваліфікавала іх дзеянні паводле ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай, у асабліва буйным памеры).
Пасля расследавання доказаў паводле 260 эпізодаў крадзяжу дзяржабвінаваўца прапанаваў прызначыць пакаранне ад 5 да 9 гадоў зняволення.
Паводле рашэння суду двое кіраўнікоў арганізаваны групы асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці, загадчыца і двое прадаўцоў крамы — да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй. Прысуд уступіў у сілу.