Парламент Арменіі

Парламент Арменіі

«Мы, вядома ж, хочам, каб існуючыя праблемы паміж дзвюма дружалюбнымі дзяржавамі вырашаліся шляхам дыпламатычнага дыялогу, перамоваў, у адпаведнасці з нормамі і прынцыпамі міжнароднага права і Статута ААН», — падкрэсліў ён.

Адначасова Унанян выказаў надзею на здзяйсненне «ўсіх неабходных крокаў для зніжэння напружанасці і для мірнага ўрэгулявання сітуацыі».

Раней прызнаваць «ЛНР» і «ДНР» адмовіўся Казахстан.

Беларусь пакуль таксама не прызнала самаабвешчаныя рэспублікі, але учора МЗС Беларусі апублікавала заяву на гэты конт.

«Мы з павагай і разуменнем успрымаем рашэнне расійскага боку аб прызнанні незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік», — адзначаецца ў заяве МЗС.

Паводле МЗС, гэты крок Расіі мае «не толькі палітычнае, але і сур'ёзнае чалавечае, гуманітарнае вымярэнне, улічваючы колькасць расійскіх грамадзян, якія жывуць на гэтых тэрыторыях і церпяць нягоды цягам амаль васьмі гадоў».

«Заклікаем ўсе бакі ўстрымацца ад ваеннай эскалацыі і любых іншых дзеянняў», — заклікала беларускае замежнапалітычнае ведамства.

«Беларусь на міжнароднай арэне можа скаціцца да статусу ДНР». Эксперты разважаюць, як на Беларусі адаб'ецца ўварванне ва Украіну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0