22 лютага «Опель» сутыкнуўся з грузавіком, які перавозіў вугаль, на дарозе Бельск Падляскі — Сямятычы. Кіроўца легкавіка выехаў на сустрэчную паласу. Пасажыры легкавога аўтамабіля атрымалі пашкоджанні, кіроўца «Опеля» не пацярпеў, а вось кіроўца грузавога аўто атрымаў траўмы.

Высветлілася, што пасажыры легкавіка нелегальна перасеклі беларуска-польскую мяжу. Кіроўцам аказаўся 29-гадовы грамадзянін Украіны, а пасажыры — грамадзянамі Афганістана. Пасажыраў з траўмамі даставілі ў бальніцу, а кіроўцу арыштавалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру