Гэтай крамай кіруе штучны інтэлект. Касы тут няма. Аплата такая: чалавек праводзіць аплатнай картай ля ўваходу, дзверы адчыняюцца, пакупнік заходзіць, бярэ тавары, складвае іх куды хоча — у заплечнік, кішэні, проста трымае ў руках — падыходзіць да выхаду, можа зірнуць яшчэ раз на спіс тавараў, прыкласці карту для аплаты — і ўсё.
Пакупніку не трэба выкладваць тавар на касу, сканаваць коды, даставаць тэлефон, праводзіць ім аплату. Падышоў, паглядзеў, узяў, прыклаў карту — і ўсё.
Усё астатняе непрыкметнае для вока — штучны інтэлект ўсё адзначае, бачыць, паведамляе работнікам аб недахопе тавараў на паліцах, выконвае заказы, прагназуе патрэбнасць у таварах, рэгулюе патокі. Калі паспрабуе зайсці «лішні» чалавек, пра гэта паведаміць экран», — распавёў кіраўнік Pixevia Міндаўгас Эглінскас (кампанія-распрацоўшчык).
Каб купляць тавары ў такой краме, трэба мець мабільную праграму або банкаўскую карту. Калі пакупнік заўважыў, што грошай на рахунку не хапае, ён можа пакласці тавар на месца і сысці.
Эглінскас патлумачыў, што калі знікне электрычнасць, кліент не будзе зачынены ў краме — уключыцца батарэя, чалавек зможа пакінуць памяшканне.
Гэтую краму яшчэ будуць тэставаць, у выпадку неабходнасці яе ўдасканаляць. Напрыклад, пакуль у краме можна аплаціць пакупкі толькі картай, але ёсць пра магчымасць наяўнага разліку.
Пакуль у краму могуць увайсці толькі тры пакупнікі адначасова, у будучыні іх колькасць могуць перагледзець. У асартыменце будуць розныя закускі, паўфабрыкаты, напоі, гігіенічныя і бытавыя тавары першай неабходнасці, кава на вынас. Усяго 500 відаў тавараў.
Але тут не будзе алкагольных напояў, бо, па законах, персанал павінен праверыць ўзрост пакупніка.